РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 216
Надсячы (надсекчы)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Рассячы трохі, не да канца. Н. палена. || незакончанае трыванне: надсякаць. || назоўнік: надсяканне.
Надта
прыслоўе
1. Звыш меры, занадта. Н. стаміцца.

2. у знач. выказніка: Празмерна, вельмі. Гэта ўжо н.Не надта (што) (размоўнае) — не вельмі, так сабе.
Надтрэснуты
прыметнік
1. З невялікай трэшчынай. Надтрэснутая шклянка.

2. пераноснае значэнне: Які хрыпіць (пра голас, гукі). Н. голас.
Надуманы
прыметнік
Штучны, пазбаўлены дастатковых падстаў. Н. сюжэт. || назоўнік: надуманасць.
Надумацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вырашыць зрабіць што-н. Надумаліся паехаць на Нарач.

2. Многа падумаць. Як надумаешся, дык заснуць не можаш ноччу.
Надумаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Задумаць зрабіць што-н., прыняць якое-н. рашэнне. Як надумала, так і зраблю. || незакончанае трыванне: надумваць.
Надушыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Раздушыць, знішчыць нейкую колькасць каго-, чаго-н. Н. ягад. Н. мух.
Надхвосце
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Частка апярэння ў птушак, што знаходзіцца на спіне каля хваста.
Надхмар'е
назоўнік | ніякі род
Прастора над хмарамі. Выглянуў месяц з надхмар 'я. || прыметнік: надхмарны.
Надысці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Настаць, наблізіцца. Надышоў час расстання.

2. Прайсці нейкую адлегласць. Мы ўжо надышлі кіламетраў восем.

3. Прыйсці, з'явіцца куды-н. Неўзабаве надышлі астатнія. || незакончанае трыванне: надыходзіць. || назоўнік: надыход.
2009–2020. Беларусь, Менск.