РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 216
Наздзекавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Многа, доўга паздзекавацца з каго-н., пакпіць, фізічна ўздзейнічаць і пад. Хопіць, наздзекаваліся з чалавека.
Наздраваты
прыметнік
З невялікімі адтулінамі, порысты. Н. снег. Н. сыр. || назоўнік: наздраватасць.
Наздравіна
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Наздраватае, порыстае месца, сітавіна. || прыметнік: наздравінны.
Наздраты
прыметнік | размоўнае
З вялікімі ноздрамі. Наздратая пыса. || назоўнік: наздратасць.
Наземны
прыметнік
Які знаходзіцца, дзейнічае або праводзіцца на паверхні зямлі, на сушы. Наземныя збудаванні. Наземныя войскі.
Наззываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Склікаць у вялікай колькасці. Н. гасцей.
Назіральнасць
назоўнік | жаночы род
Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з'явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя. У мастака добрая н.
Назіральнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто назірае за кім-, чым-н. Тонкі н. || жаночы род: назіральніца. || прыметнік: назіральніцкі.
Назіральны
прыметнік
1. Які прызначаны для назірання. Назіральная вышка.

2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.).
Назіранне
назоўнік | ніякі род
1. гл. назіраць.

2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н., нагляданняў за кім-, чым-н. Навуковыя назіранні.
2009–2020. Беларусь, Менск.