РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 216
Набрахаць
дзеяслоў | размоўнае | пагардлівае | закончанае трыванне
1. Нагаварыць многа ўсялякай лухты. Набрахаў сем карабоў.

2. Узвесці паклёп на каго-н. Гэта ён набрахаў паліцаям пра партызан.
Набрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сабрацца ў нейкай колькасці. Набралася поўная хата людзей.

2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці. Н. смеласці. З. звычайна безасабовая форма Напоўніцца чым-н. Набралася вады. 4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць. Н. гора. 5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае). Н. каросты. 6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н. Н. вопыту. 7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем "не"; размоўнае). Грошай не н. 8. чаго і без дапаўнення. Напіцца гарэлкі, віна (размоўнае). Ды ты ўжо недзе набраўся. || незакончанае трыванне: набірацца.
Набраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што і чаго. Узяць, назбіраць нейкую колькасць каго-, чаго-н. або, збіраючы, скласці. Н. кніг у бібліятэцы. Н. вады ў вёдры. Н. кош грыбоў. Н. рабочых. Н. букет васількоў.

2. Скласці з друкарскіх літар тэкст або набраць яго пры дапамозе камп'ютэра. Н. заўвагу петытам.

3. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў, асобных частак. Н. нумар тэлефона.

4. што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д. Самалёт набраў вышыню. Н. хуткасць.

5. што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад. Н. дзесяць балаў.

6. чаго. Купіць якой-н. матэрыі. Н. паркалю на сукенку.Набраць сабе ў галаву (размоўнае) — хваравіта думаць пра што-н. || незакончанае трыванне: набіраць. || назоўнік: набіранне. || назоўнік: набор. Здаць кнігу ў н. Н. у ліцэй. Н. вышыні.
Набрудзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Напэцкаць, насмеціць, нанесці бруду.
Набрыдзь
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік | пагардлівае | абласное
Зброд, свалата. Ачышчаецца ад набрыдзі планета.
Набрынялы
прыметнік
1. Які ад вільгаці разбух, набрак, набрыняў.

2. Гатовы распусціцца (пра пупышкі на дрэвах). Пупышкі на вярбе набрынялі.
Набрыняць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Павялічыцца ў аб'ёме ад вільгаці. Дзверы набрынялі. Зямля набрыняла.

2. Быць гатовым распусціцца (пра пупышкі на дрэвах). Пупышкі на вярбе ўжо набрынялі.

3. Апухнуць, ацячы. Ногі набрынялі.
Набрысці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. на каго-што і без дапаўнення. Ідучы, выпадкова на каго-, што-н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго-, што-н. Н. на леснічоўку.

2. безасабовая форма: Прыйсці ў нейкай колькасці (размоўнае). Набрыло нямала разявак.
Набудаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пабудаваць у вялікай колькасці. Н. спартыўных пляцовак. || незакончанае трыванне: набудоўваць.
Набурчацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Уволю пабурчаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.