РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
О ОБ ОГ ОД ОЙ ОК ОМ ОН ОП ОР ОС ОТ ОФ ОХ
1 2 3 4
Омметр
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах. || прыметнік: омметрычны і омметравы.
Омнібус
назоўнік | мужчынскі род
Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў. || прыметнік: омнібусны.
Омуль
назоўнік | мужчынскі род
Рыба з сямейства ласосяў. || прыметнік: амулёвы. Амулёвая ікра.
Онікс
назоўнік | мужчынскі род
Мінерал, разнавіднасць агату. || прыметнік: оніксавы.
Опер
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны.
Опера
назоўнік | жаночы род
1. Музычнадраматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне. Оперы Ю.Семенякі. Саліст оперы. З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жартаўлівае).

2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы. Пайсці ў оперу. || прыметнік: оперны. О. спявак. О. тэатр.
Опій
назоўнік | мужчынскі род
Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак. || прыметнік: опійны. О. мак.
Опіум
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і опій. || прыметнік: опіумны.
Оптам
прыслоўе
Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі. Закупіць о.
Оптык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці.
2009–2019. Беларусь, Менск.