РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 642
Паадсыпацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх. П. пасля дарогі.
Паадсяваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адсеяць нанава ўсё, многае. П. азімыя.

2. пераноснае значэнне, каго. Павыключаць многіх. П. непаспяваючых студэнтаў.
Паадсякаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адсячы што-н. у многіх месцах або ўсё, многае. П. сухія галіны. П. шляхі да адступлення.
Паадцвітаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адцвісці — пра ўсё, многае. Кветкі паадцвіталі.
Паадціраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адцерці ўсё, многае або вярнуць адчувальнасць расціраннем усяму, многаму. П. плямы. П. абмарожаныя вушы.
Паадцягваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адцягнуць, перамясціць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх. П. жэрдзе.
Паадчыняць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адчыніць усё, многае або што-н. у многіх месцах. П. вокны.
Паадчышчаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адчысціць усё, многае. П. адзенне.
Паадшпільваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адшпіліць адно за другім усё, многае. П. гузікі.
Паадшрубоўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адшрубаваць адно за другім усё, многае. П. гайкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.