РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 642
Паблукаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пахадзіць у пошуках дарогі.

2. Павандраваць, пахадзіць у вольны час (размоўнае). П. каля возера.
Паблытацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пераплесціся паміж сабой, пераблытацца. Ніткі паблыталіся.
Паблытаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зблытаць, пераблытаць. П. дрот.

2. Прыняць адно за другое. Я гэта ні з чым не паблытаю.
Пабляднелы
прыметнік
1. Які стаў бледным. П. твар.

2. Які страціў свае яркія фарбы, стаў цьмяным. Пабляднелыя зоркі.
Пабляднець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць бледным ці бляднейшым.
Пабляклы
прыметнік
Які страціў свежасць, яркасць. Пабляклыя фарбы. Пабляклая кветка.
Пабоі
назоўнік
Удары па жывым целе, збіванне. Сляды пабояў. Цярпець п.
Пабоішча
назоўнік | ніякі род
1. Бітва з вялікай колькасцю ахвяр. Мамаева п. (назва Кулікоўскай бітвы, у якой быў разбіты татарскі хан Мамай).

2. Жорсткая бойка (разм). Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.
Пабойвацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адчуваць лёгкі страх. П. ісці лесам ноччу.
Пабольваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Крыху або зрэдку балець. Зуб пабольвае.
2009–2019. Беларусь, Менск.