РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 642
Паварушваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Варушыць крыху або час ад часу. Вецер паварушвае галіны. П. пальцамі.
Паварчук
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Падлетак — памочнік повара на кухні.
Паварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зварыць усё, многае. П. усё мяса.

2. Варыць яшчэ некаторы час. П. мяса хвілін дваццаць.
Павастрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіцца больш вострым. Сярпы павастрэлі.
Павезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць везці1, адправіцца куды-н., везучы каго-, што-н. Наклаў воз як каню п.
Павек
прыслоўе
Назаўсёды, навек. П. гэтага не забуду.
Павека
назоўнік | ніякі род
Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока. Апусціць павекі.
Павелічальны
прыметнік
1. Які служыць для павелічэння таго, што разглядаецца. Павелічальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць большы памер прадмета ці большую ступень якасці, а таксама эмацыянальныя адносіны (напр. дамішча, велічэзны). Павелічальныя суфіксы.
Павер'е
назоўнік | ніякі род
Паданне, заснаванае на забабонах. Народныя павер'і.
Павераны
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Асоба, афіцыйна ўпаўнаважаная дзейнічаць ад чыйго-н. імя. П. ў справах (дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла ці пасланніка). Прысяжны п. (у царскай Расіі: адвакат).
2009–2019. Беларусь, Менск.