РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 209
Разасяродзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Размеркавацца невялікімі часткамі на вялікай прасторы. Войска разасяродзілася на вялікай плошчы. || незакончанае трыванне: разасяроджвацца. || назоўнік: разасяроджванне.
Разасяродзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Размеркаваць невялікімі часткамі на вялікай прасторы. Р. войска. Р. аб'екты. || незакончанае трыванне: разасяроджваць.
Разахвоціцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Адчуць жаданне, ахвоту да чаго-н.

2. Страціць жаданне, ахвоту да чаго-н. Нешта ён разахвоціўся, не пайшоў па грыбы. || незакончанае трыванне: разахвочвацца.
Разахвоціць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Абудзіць у кім-н. жаданне, ахвоту рабіць што-н. 2, Прымусіць страціць жаданне, ахвоту рабіць што-н. Р. ісці ў кіно. || незакончанае трыванне: разахвочваць.
Разахкацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Здзівіўшыся або засмуціўшыся, пачаць ахкаць.
Разачхацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць многа і доўга чхаць.
Разбавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дадаўшы чаго-н., зрабіць менш моцным, больш вадкім. Р. спірт вадой. || незакончанае трыванне: разбаўляць. || назоўнік: разбаўка.
Разбагацелы
прыметнік
Які разбагацеў. Р. купец.
Разбазарыць
дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | закончанае трыванне
Распрадаць, раздаць, растраціць. Р. маёмасць. || незакончанае трыванне: разбазарваць.
Разбазыраць
дзеяслоў | абласное | закончанае трыванне
Разленавацца, зрабіцца распусным.
2009–2019. Беларусь, Менск.