РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 209
Рабець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца рабым, пакрывацца рабізной.

2. Віднецца, здавацца рабым ад чаго-н. рознакаляровага.
Рабізна
назоўнік | жаночы род
1. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Рэчка пакрывалася рабізной.

2. Стракатасць, мноства рознакаляровых кропак у вачах. З'явілася нейкая р. у вачах.
Рабін
назоўнік | мужчынскі род
Служыцель культу ў яўрэйскай рэлігійнай абшчыне. || прыметнік: рабінскі.
Рабіна
назоўнік | жаночы род
Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжава-чырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва. Пад акном расцвіла маладая р. Кампот з рабіны. || памяншальная форма: рабінка. || прыметнік: рабінавы. Р. колер. Рабінавая гарэлка. Рабінавая ноч (цёмная летняя ноч з громам, маланкай, дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі).
Рабінаўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Рабінавая наліўка або настойка.
Рабіннік
назоўнік | мужчынскі род
Зараснік з дрэў рабіны.
Рабіннік
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі шэры дрозд.
Рабіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца. Р. вясёлым. Чалавек робіцца майстрам у час працы. Рабілася млосна (безасабовая форма).

2. Адбывацца, тварыцца. Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.

3. З'яўляцца, утварацца (размоўнае). Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.

4. Вырабляцца з чаго-н. Цэгла робіцца з гліны.Што яму робіцца (зробіцца)! (размоўнае) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе. || закончанае трыванне: зрабіцца.
Рабіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Займацца чым-н., праяўляць якую-н. дзейнасць, паступаць якім-н. чынам. Ён нічога не робіць. Р. усё па-свойму. Думай з вечара, а рабі з рання (прыказка).

2. Працуючы, вырабляць, майстраваць. Р. мэблю Р. марожанае.

3. Працаваць дзе-н., кім-н. Р. на заводзе. Р. закройшчыкам у атэлье. Р. аграномам у калгасе.

4. што (у спалучэнні з займеннік «сабе» або без яго). Заказваючы, даручаць вырабіць што-н. для сябе (размоўнае). Р. абноўку. Р. касцюм у атэлье.

5. У спалучэнні з назоўнікам выражае дзеянне паводле знач. гэтага назоўніка. Р. памылкі (памыляцца). Р. назіранне (назіраць).

6. Аказваць, прычыняць што-н. каму-н. Р. дабро людзям.

7. Ператвараць у каго-, што-н., выконваючы якія-н. дзеянні. Р. з хлопца камедыянта.

8. каго (што) кім або якім. Прыводзіць у які-н. стан, становішча. Р. чалавека шчаслівым.

9. Утвараць сабой. Рака рабіла круты паварот. || закончанае трыванне: зрабіць.
Работа
назоўнік | жаночы род
1. Знаходжанне ў дзеянні, працэс ператварэння аднаго віду энергіі ў другі. Адзінка работы (спецыяльны тэрмін). Р. сэрца.

2. Кола заняткаў, справа, дзейнасць. Разумовая р. Фізічная р. Грамадская р.

3. Служба, праца ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве. Паступіць на работу. Сумяшчаць работу на заводзе з вучобай у тэхнікуме.

4. множны лік: Дзейнасць па стварэнню, выпуску, апрацоўцы чаго-н. Сельскагаспадарчыя работы. Унутраныя работы ў новым доме.

5. Прадукт працы, выраб, твор. Выстаўка работ мастака. Друкаваная р.

6. Матэрыял, які знаходзіцца ў працэсе вырабу. Прынесці работу дадому.

7. Якасць або спосаб выканання чаго-н. Замок кавальскай работы.Пусціць у работу — даць прымяненне чаму-н. || памяншальна-ласкальная форма: работка.
2009–2019. Беларусь, Менск.