РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 209
Разгадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Знайсці правільны адказ на загаданае; адгадаць. Р. рэбус. Р. загадку.

2. Зразумець сэнс, уясніць характар каго-, чаго-н. Р. чалавека. Р. намеры праціўніка. || незакончанае трыванне: разгадваць. || назоўнік: разгадка.
Разгадчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто разгадвае што-н., знаходзіць правільны адказ на загаданае. || жаночы род: разгадчыца.
Разгайдацца (разгойдацца)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць моцна гайдацца (гойдацца). Лодка разгайдалася на вадзе. || незакончанае трыванне: разгоцавацца.
Разгайдаць (разгойдаць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прымусіць моцна гайдацца (гойдацца). Р. арэлі.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання. Р. за рукі-ногі і кінуць у ваду. || незакончанае трыванне: разгойдваць.
Разгаласіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць моцна і доўга галасіць. Разгаласілася ўдава.
Разгалёкацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Раскрычацца, звычайна завучы каго-н. Разгалёкаліся дзеці ў лесе.
Разгаліна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і развіліна. Р. старога дрэва. На разгаліне дарог спынілася машына.
Разгалінаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. разгалінавацца.

2. Месца, дзе што-н. разгаліноўваецца, разыходзіцца ў розныя бакі. На разгалінаванні дарог.
Разгалінаваны
прыметнік
1. Які мае многа галін. Разгалінаваная яблыня.

2. Які мае многа аддзелаў, аддзяленняў, размешчаны на розных тэрыторыях. Разгалінаванае прадпрыемства. || назоўнік: разгалінаванасць.
Разгалінавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць галіны, разгалінавацца. Разгалінавалася сасна.

2. пераноснае значэнне: Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць з аднаго пункта ў розныя бакі. || незакончанае трыванне: разгаліноўвацца і разгаліняцца. || назоўнік: разгалінаванне і разгаліненне.
2009–2019. Беларусь, Менск.