РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 209
Разгалінаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі. Р. чыгуначны пуць.

2. Раздзяліць на часткі, аддзелы, аддзяленні і пад. || незакончанае трыванне: разгаліноўваць.
Разгалініцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пайсці ў галіны, даць многа голля. Разгалінілася ліпа. || незакончанае трыванне: разгаліняцца. || назоўнік: разгаліненне.
Разгалісты
прыметнік
З шырока раскінутымі галінамі. Р. дуб. || назоўнік: разгалістасць.
Разгаманіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што разгаварыцца. Разгаманіліся сябры. || незакончанае трыванне: разгамоньвацца.
Разгар
назоўнік | мужчынскі род
У (самы) разгар або у (самым) разгары — 1) пра тое, што гарыць, разгарэлася ў поўную сілу. Пажар у самым разгары; 2) пра час поўнага праяўлення чаго-н., найвышэйшага напружання ў раэвіцці чаго-н. У разгары пасяўная. Вясна ў разгары.
Разгарадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддзяліцца адзін ад аднаго агароджай, перагародкай. Р. з суседзямі парканам. || незакончанае трыванне: разгароджвацца.
Разгарадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздзяліць перагародкай, агароджай. Р. пакой у кватэры. Р. участак.

2. Раскідаць, разбурыць тое, чым было перагароджана што-н. || незакончанае трыванне: разгароджваць.
Разгарачыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. гарачыцца.

2. Адчуць жар, разагрэцца. Р. ад спрэчак.
Разгарлапаніцца (разгарланіцца)
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Раскрычацца. Чаго разгарлапаніўся?
Разгарненне
назоўнік | ніякі род
1. гл. разгарнуцца.

2. Свабода дзеянняў, размах. Ніякага разгарнення чалавеку.
2009–2019. Беларусь, Менск.