РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 209
Разгарнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Расправіцца, расхінуцца (пра што-н. згорнутае, загорнутае). Пакунак разгарнуўся. Цукерка разгарнулся.

2. Раскрыцца (пра што-н. складзенае). Кніга разгарнулася.

3. Раскрыцца, распусціцца (пра кветкі, лісты і пад.). Бутоны маку разгарнуліся.

4. пераноснае значэнне: Быць бачным на вялікай адлегласці, удалячынь і ўшыркі. Перад вачамі разгарнулася маляўнічая прастора.

5. пераноснае значэнне: Праявіць свае сілы і здольнасці, выявіцца ў шырокім маштабе. Р. на свабодзе. Талент мастака разгарнуўся.

6. пераноснае значэнне: Прыняць шырокі размах. Жніво разгарнулася ваўсю.

7. Падрыхтавацца да дзеяння, прыняць баявы парадак (спецыяльны тэрмін). || незакончанае трыванне: разгортвацца. || назоўнік: разгортванне і разгарненне.
Разгарнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раскрыць што-н. згорнутае, загорнутае, складзенае. Р. сцяг. Р. пакунак. Р. кнігу. Р. газету.

2. Расхінуць, рассунуць. Разгарнулі хлопцы прысак і дасталі печаную бульбу.

3. Выпрастаць, расправіць. Р. свае плечы.

4. Раскрыць, распусціць. Разгарнула пялёсткі шыпшына.

5. пераноснае значэнне: Падрабязна выкласці, выказаць, апісаць. Р. тэму сачынення.

6. пераноснае значэнне: Даць магчымасць сілам, здольнасцям поўна і свабодна развіцца. Р. талент.

7. пераноснае значэнне: Павялічыць аб'ём, паглыбіць змест, зрабіць буйнейшым па жанру. Байку пісьменнік паспрабаваў р. у вялікую аповесць.

8. Зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах. Р. спаборніцтва.

9. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання. Р. выстаўку. 10. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спецыяльны тэрмін). 1

1. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела (спецыяльны тэрмін). Р. мнагаграннік. || незакончанае трыванне: разгортваць. || назоўнік: разгортванне і разгортка.
Разгародка
назоўнік | жаночы род
Разгароджанае месца ў плоце, праход.
Разгарэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пачаць моцна гарэць. Дровы ў печы разгарэліся.

2. Стаць чырвоным, гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.). Шчокі разгарэліся.

3. пераноснае значэнне: Моцна ўзбудзіцца. Разгарэліся спрэчкі.

4. пераноснае значэнне: Узмацняючыся, дайсці да высокай ступені напружання, развіцця. Спрэчка разгарэлася. Бой разгарэўся.Вочы (зубы) разгарэліся на што (размоўнае) — моцна захацелася мець што-н. || незакончанае трыванне: разгарвацца і разгарацца.
Разгасціцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Вельмі доўга прабыць у гасцях. Разгасціліся цёткі.
Разгаты
прыметнік | размоўнае
Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад. Р. клён. || назоўнік: разгатасць.
Разгаціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Рагуліна, палка з развілінай. Р. прыгадзілася на падпорку.
Разгацісты
прыметнік | размоўнае
Тое, што і разгаты. Разгацістая елка. || назоўнік: разгацістасць.
Разгіб
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. разагнуць.

2. Месца, дзе прадмет разагнуты. Старонкі пацерліся на разгібе.
Разгільдзяй
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Нядбайны, безадказны чалавек. || жаночы род: разгільдзяйка. || прыметнік: разгільдзяйскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.