РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 209
Разгільдзяйнічаць
дзеяслоў | размоўнае | пагардлівае | незакончанае трыванне
Быць разгільдзяем.
Разгільдзяйства
назоўнік | ніякі род | размоўнае | пагардлівае
Паводзіны разгільдзяя. Недапушчальнае р.
Разглагольстваваць
дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | незакончанае трыванне
Мнагаслоўна, без толку гаварыць аб чым-н. Р. аб сіле мастацтва. || назоўнік: разглагольстваванне.
Разгладзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Расправіцца, знікнуць (пра складкі, няроўнасці на чым-н.). Маршчыны разгладзіліся.

2. Стаць гладкім, роўным, без складак і няроўнасцей. Матэрыял разгладзіўся. || незакончанае трыванне: разгладжвацца.
Разгладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць гладкім, роўным, расправіць. Р. складкі. Р. маршчыны (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: разгладжваць.
Разгледзецца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Паглядзець вакол сябе, прыгледзецца, азнаёміцца з абстаноўкай. Зайшоў чалавек у хату, разгледзеўся. Не даць р. (пераноснае значэнне), апомніцца ворагу. || незакончанае трыванне: разглядацца і разглядвацца.
Разгледзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Углядаючыся, агледзець. Р. мясцовасць. Р. надпіс. Уменне р. (пераноснае значэнне) новае.

2. Унікнуць, разабраць, абмеркаваць. Р. заяву. Р. жыллёвае пытанне. || незакончанае трыванне: разглядаць і разглядваць. || назоўнік: разгляд, разгляданне і разглядванне.
Разгневаны
прыметнік
Які знаходзіцца ў стане гневу, выяўляе гнеў. Разгневаная маці. || назоўнік: разгневанасць.
Разгневацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дайсці да стану моцнага гневу.
Разгневаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і разгнявіць.
2009–2019. Беларусь, Менск.