РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 209
Разгнявіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці да стану моцнага гневу.
Разгняздзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра птушак: размясціцца па гнёздах.
Разгон
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. разагнаць.

2. Рух з паступова нарастаючай скорасцю; разбег. Набраць р.

3. Адлегласць ад аднаго пункта да другога. Які р.!

4. пераноснае значэнне: Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці. Гаспадарка набірае р.

5. Строгая вымова; разнос (размоўнае). Даць р. || прыметнік: разгонны.
Разгоністы
прыметнік
1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністыя хвалі.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк). || назоўнік: разгоністасць.
Разгонка
назоўнік | жаночы род
1. гл. разагнаць.

2. Расплюшчванне кавалка металу ў папярочным напрамку (спецыяльны тэрмін).

3. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей (спецыяльны тэрмін).

4. Строгая вымова; праробка, разнос.
Разгонны
прыметнік
1. гл. разагнаць і разгон.

2. Тое, шо і разгоністы (у 1 і 2 знач.). || назоўнік: разгоннасць.
Разгорніцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Паддацца наплыву жалю; разжаліцца.
Разгорніць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Выклікаць жаль у каго-н.; разжаліць.
Разгорнуты
прыметнік
1. Шырокі, падрабязны. Р. план. Р. сказ (які мае паясняльныя словы).

2. Шырока арганізаваны. Разгорнутае спаборніцтва.

3. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту (спецыяльны тэрмін). || назоўнік: разгорнутасць.
Разгортка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. гл. разгарнуць.

2. Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры. Р. бакавой паверхні прызмы.
2009–2019. Беларусь, Менск.