РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 209
Разгрупаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разбіць на групы, размясціць групамі. || незакончанае трыванне: разгрупоўваць.
Разгрызаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Грызці, разрываючы або раздрабняючы зубамі што-н. цвёрдае, моцнае.
Разгрэбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што-н. сыпкае, рыхлае; расчысціць ад чаго-н. сыпкага, рыхлага і пад. Р. сена. Р. кучу снегу. || незакончанае трыванне: разграбаць. || назоўнік: разграбанне.
Разгубіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжлівасці); прыйсці ў замяшанне. Р. перад небяспекай. || незакончанае трыванне: разгублівацца.
Разгубіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пагубляць, растраціць паступова (многіх, многае). Р. рзчы. Р. сяброў. Р. веды. || незакончанае трыванне: разгубліваць.
Разгубляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і разгубіць.
Разгул
назоўнік | мужчынскі род
1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго-н. адмоўнага. Р. шавінізму.

2. Нястрымнае п'янства, папойка.
Разгулле
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Бурнае вяселле, вясёлае правядзенне часу.
Разгульваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Павольна, не спяшаючыся, гуляць, хадзіць для адпачынку. Р. у парку.
Разгульны
прыметнік
Схільны да разгулу (у 2 знач.), папоек; поўны разгулу (у 2 знач.). Разгульная кампанія. || назоўнік: разгульнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.