РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Слаба (слаба-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) слабы (у 1 знач.), напр. слабаактыўны, слабавыражаны, слабадакладны (спецыяльны тэрмін); 2) слабы (у 2 знач.), напр. слабабачанне (спецыяльны тэрмін); 3) слабы (у 6 знач.), напр. слабаалкагольны, слабасалёны; 4) з малой колькасцю чаго-н., напр. слабаваданосны, слабагліністы, слабажалезісты; 5) злёгку ці недастаткова, напр. слаба-жоўты, слабазаселены, слабапранікальны, слабаразвіты, слабарастваральны; 6) малы, напр. слабарослы (пра расліны: малой вышыні; спецыяльны тэрмін).
Слабавольны
прыметнік
Са слабай воляй. С. чалавек. ) || назоўнік: слабавольнасць.
Слабада
назоўнік | жаночы род
1. У Расіі да адмены прыгоннага права: вялікае сяло, жыхары якога не былі прыгоннымі.

2. Пасёлак ля горада; прыгарад (устарэлае). || памяншальная форма: слабодка. || прыметнік: слабадскі.
Слабаджанін
назоўнік | мужчынскі род
Жыхар слабады. || жаночы род: слабаджанка.
Слабак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае
Слабасільны, слабавольны або слабанервовы чалавек.
Слабанервовы
прыметнік
Са слабымі нервамі; занадта чуллівы. || назоўнік: слабанервовасць.
Слабасільны
прыметнік
1. Са слабым здароўем, недастаткова дужы. С. чалавек.

2. З невялікай магутнасцю (спецыяльны тэрмін). С. матор. || назоўнік: слабасілле.
Слабасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. слабы.

2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне. Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.

3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н. Тут ён праявіў с.

4. пераноснае значэнне: Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (размоўнае). С. да азартных гульняў. Оперны тэатр — мая с.
Слабахарактарны
прыметнік
Са слабым характарам, бязвольны. С. чалавек. || назоўнік: слабахарактарнасць.
Слабець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца слабым ці больш слабым. Вецер слабее. Хворы прыкметна слабее. || закончанае трыванне: аслабець і саслабець. || назоўнік: аслабленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.