РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 314
Саладзільня
назоўнік | жаночы род
Памяшканне, дзе прарошчваюць зерне на солад.
Саладзіны
назоўнік | спецыяльны тэрмін
Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле.Знацца (разбірацца) як свіння на саладзінах (размоўнае) — зусім не разбірацца. || прыметнік: саладзінны.
Саладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Рабіць салодкім. С. чай. С. кісель.

2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу. С. ячмень. || закончанае трыванне: пасаладзіць і засаладзіць.
Саладкакорань
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна, саладкаваты корань якой ужываецца ў медыцыне як слабіцельнае, а таксама ў тэхніцы; лакрыца. || прыметнік: саладкакораневы.
Саладосць
назоўнік | жаночы род
1. гл. салодкі.

2. пераноснае значэнне: Адчуванне чаго-н. прыемнага, добрага. На душы с.
Саладуха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі. Дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю.
Салака
назоўнік | жаночы род
Дробная марская рыба сямейства селядцоў.
Салама
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «салома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, налр. саламакрутка, саламарэзка, саламатрэс.
Саламандра
назоўнік | жаночы род
Хвастатае земнаводнае. Гіганцкая чорная с. || прыметнік: саламандравы.
Саламонаў
прыметнік
Саламонава рашэнне (кніжнае) — мудрае і простае рашэнне цяжкавырашальнага пытання [паводле біблейскага падання аб судзе цара Саламона, які вызначыў, якая з дзвюх прэтэндуючых на дзіця жанчын з'яўляецца яго маці].
2009–2019. Беларусь, Менск.