РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 314
Сальны
прыметнік
1. гл. сала.

2. Які стаў тлустым, блішчастым ад сала, забруджаны салам. Сальная барада.

3. пераноснае значэнне: Непрыстойны, грубы, цынічны. С. анекдот. || назоўнік: сальнасць.
Сальта (сальта-мартале)
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Скачок з пераваротам цела ў паветры.
Сальфеджыо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
1. Вакальнае практыкаванне — спяванне нот з вымаўленнем іх назваў.

2. Вучэбная дысцыпліна, прызначаная для развіцця музыкальнага слыху, голасу. Два ўрокі с.
Салют
назоўнік | мужчынскі род
Ваенная форма прывітання або аддача пашаны каму-, чаму-н. ружэйнымі або артылерыйскімі залпамі, падняццем ці апусканнем сцяга і пад., а таксама стральба і фейерверк з прычыны ўрачыстай даты, падзеі. С. дваццаццю артылерыйскімі залпамі. Піянерскі с. (прывітанне, якое выражаецца ў падняцці над галавой правай рукі). || прыметнік: салютны.
Салютаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Аддаць (аддаваць) салют. || закончанае трыванне: адсалютаваць.
Саля
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «соле...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. салявар, саляварня, салявоз, салякоп, саляносны (басейн), саляпромысел, саляфабрыка.
Саляварня
назоўнік | жаночы род
Прадпрыемства, дзе выварваюць соль.
Салямі
назоўнік | жаночы род | нескланяльнае
Сорт цвёрдай вэнджанай каўбасы.
Салянакіслы
прыметнік
Які мае адносіны да солей салянай кіслаты.
Салянка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і сальніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.