РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 314
Самаабслугоўванне
назоўнік | ніякі род
Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі. Магазін самаабслугоўвання.
Самаадвод
назоўнік | мужчынскі род
Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую-н. выбарную пасаду. Заявіць с. на сходзе.
Самаадвольны
прыметнік
Які ўзнікае адвольна, сам па сабе, без уздзеяння звонку. С. рух малекул. || назоўнік: самаадвольнасць.
Самаадданы
прыметнік
Які ахвяруе сабой, сваімі інтарэсамі для другіх, для агульнай справы. С. змагар. С. ўчынак. Самаадданае служэнне Радзіме. || назоўнік: самаадданасць.
Самаадрачэнне
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Свядомае адмаўленне ад асабістых выгад, даброт. С. ў імя вялікай мэты.
Самаадукацыя
назоўнік | жаночы род
Набыццё ведаў самастойна, бездапамогі выкладчыкаў. || прыметнік: самаадукацыйны.
Самаадчуванне
назоўнік | ніякі род
Агульны стан фізічных і духоўных сіл чалавека. С. пацыента стала лепшым.
Самаакупнасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства. Перайсці на с. і гаспадарчы разлік.
Самааналіз
назоўнік | мужчынскі род
Аналіз уласных учынкаў і перажыванняў.
Самаахвярны
прыметнік
Гатовы ахвяраваць сабой, сваімі інтарэсамі дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых, гераічны і высакародны. С. ўчынак. С. подзвіг у імя інтарэсаў народа. || назоўнік: самаахвярнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.