РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 314
Самаацэнка
назоўнік | жаночы род
Ацэнка самога сябе, сваіх недахопаў і сваёй годнасці.
Самабічаванне
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Прычыненне сабе фізічных і маральных пакут, суровае асуджэнне сябе, сваіх паводзін, сваіх памылак.
Самабор
назоўнік | мужчынскі род
Абрус-самабор — у казках: чарадзейны абрус, на якім сама па сабе з'яўляецца жаданая яда. || прыметнік: самаборны.
Самабранка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і самабор. || прыметнік: самабраны.
Самабытны
прыметнік
Арыгінальны, не падобны на іншых, самастойны ў сваім развіцці. С. талент. Самабытная літаратура. || назоўнік: самабытнасць.
Самавалоданне
назоўнік | ніякі род
Уменне валодаць сабою, стрыманасць і душэўная ўраўнаважанасць. Праявіць с.
Самавар
назоўнік | мужчынскі род
Металічнае прыстасаванне для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне. Ставіць с. (пачаць кіпяціць ваду ў самавары). Электрычны с. || памяншальная форма: самаварчык. || прыметнік: самаварны.
Самавіты
прыметнік
1. Мажны, дзябёлы. Плячысты с. асілак.

2. Паважны, салідны. С. мужчына.

3. Поўны дастатку, эканамічна моцны, заможны. Самавітая гаспадарка.

4. (з адмоўем не). Які выражае непаўнату або адсутнасць якой-н. якасці. Дарога ўжо не самавітая. || назоўнік: самавітасць.
Самаволка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Самавольная адлучка з работы, службы і пад. Пайсці ў самаволку.
Самавольнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Паступаць самавольна. || назоўнік: самавольнічанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.