РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 140
Бай
назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае
У Сярэдняй Азіі: буйны землеўладальнік або ўласнік жывёлы. || прыметнік: байскі. Байскія землі.
Бай-бай
выклічнік
1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці.

2. Спаць (у дзіцячай мове). Пайсці бай-бай.
Байбак
назоўнік | мужчынскі род
1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы.

2. пераноснае значэнне: Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека (размоўнае). || прыметнік: байбацкі.
Байдарка
назоўнік | жаночы род
Адна або двухмесная лёгкая спартыўная лодка з закрытым верхам. Поход на байдарках. || прыметнік: байдарачны.
Байка
назоўнік | жаночы род
1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байкі Кондрата Крапівы.

2. пераноснае значэнне: Пустыя размовы, выдумкі (размоўнае). Ці варта слухаць розныя байкі. || прыметнік: баечны.
Байка
назоўнік | жаночы род
Мяккая баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам. || прыметнік: байкавы. Байковая коўдра.
Байкапісец
назоўнік | мужчынскі род
Аўтар баек (у 1 знач.). Выдатны б.
Байкатаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Падвяргаць байкоту. Б. выборы. Б. рашэнні.
Байкот
назоўнік | мужчынскі род
Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой-н. дзяржавай, арганізацыяй ці асобай. Аб'явіць б. бракаробам.
Байніца
назоўнік | жаночы род
Адтуліна ў сцяне абарончых збудаванняў для вядзення агню. || прыметнік: байнічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.