РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 140
Байструк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | грубае
Пазашлюбнае дзіця.
Бак
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая пасудзіна для вадкасцей. Б. бензіну. || памяншальная форма: бачок. || прыметнік: бакавы.
Бак
назоўнік | мужчынскі род
Насавая частка верхннй палубы судна. || прыметнік: бакавы.
Бакавая
размоўнае
На бакавую — легчы спаць. Пад'еў ды на бакавую.
Бакавіна
назоўнік | жаночы род
1. Бакавая частка чаго-н. Б. армяка выгорала.

2. Тое, што і бакавіца. Б. кузова.

3. Бакавая частка тушы. Б. судака.
Бакавіца
назоўнік | жаночы род
Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.
Бакал
назоўнік | мужчынскі род
Пасудзіна для віна ў выгляцзе вялікай чаркі. Звіняць бакалы на вяселлі. || прыметнік: бакальны.
Бакалаўр
назоўнік | мужчынскі род
У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, што мае гэту ступень, а ў Францыі — чалавек, які здаў экзамен за курс сярэдняй школы. || прыметнік: бакалаўрскі.
Бакалея
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Некаторыя харчовыя тавары (мука, крупы, цукар, перац і пад.). || прыметнік: бакалейны. Б. магазін.
Бакара
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Адзін з лепшых гатункаў хрустальных вырабаў. Ваза б.
2009–2019. Беларусь, Менск.