РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 140
Балаціравацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праходзіць абранне, рашаць якое-н. пытанне шляхам падачы бюлетэняў. Б. ў дэпутаты.
Балаціраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выбіраць каго-н. галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў або ставіць што-н. на галасаванне. Б. прапанову. || назоўнік: балаціраванне. || прыметнік: балаціровачны. Б. бюлетэнь.
Балбатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гаварыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі (размоўнае). Б. лягчэй, чым рабіць.

2. Булькаць — пра валу, што бяжыць або юпіць. || аднакратны дзеяслоў: балбатнуць.
Балбатлівы
прыметнік
Празмерна гаваркі, а таксама які не ўмее захоўваць тайну. Б. паляўнічы. || назоўнік: балбатлівасць. Балбатлівасць — старасці сястра (прыказка).
Балбатун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які занадта многа гаворыць, пустаслоў і пляткар. Абяцанні балбатуна. || жаночы род: балбатуха.
Балван
назоўнік | мужчынскі род
1. Фігура чалавека, вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу. Снегавы б.

2. Дурань, невук (размоўнае зневажальнае).
Балванка
назоўнік | жаночы род
Металічны злітак.а таксама кавалак іншага матэрыялу, які ідзе як загатоўка для якога-н. вырабу. || прыметнік: балваначны.
Балгары
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі. || жаночы род: балгарка. || прыметнік: балгарскі.
Балдахін
назоўнік | мужчынскі род
Упрыгожаны навес на слупках над ложкам, тронам, катафалкам і пад. || прыметнік: балдахінны.
Балельшчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Аматар спорту, а таксама чалавек, які клапоціцца аб чым-н., перажывае за каго-, што-н. Заўзяты б. футбола. || жаночы род: балельшчыца.
2009–2019. Беларусь, Менск.