РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 140
Балеро
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Іспанскі нацыянальны танец, а таксама музычны твор у рытме гэтага танца.

2. Кароткая безрукаўка — частка нацыянальнага іспанскага ўбрання.
Балерына
назоўнік | жаночы род
Артыстка балета; танцоўшчыца.
Балет
назоўнік | мужчынскі род
1. Майстэрства тэатральнага танца. Класічны балет.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. || прыметнік: балетны. Балетная школа.
Балетаман
назоўнік | мужчынскі род
Заўзяты аматар балета як відовішча. || жаночы род: балетаманка. || прыметнік: балетаманскі.
Балетаманія
назоўнік | жаночы род
Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам.
Балетмайстар
назоўнік | мужчынскі род
Пастаноўшчык танцаў у балеце. || прыметнік: балетмайстарскі.
Балець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адчуваць боль. Сэрца баліць. Баліць (безасабовая форма) под лыжачкай. Душа баліць (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Хваляваць, турбаваць. Шчыраму сэрну і чужая болька баліць (з народнай творчасці).
Балець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Востра перажываць за поспехі ці няўдачы спартыўнай каманды, за выступленне спартсмена і пад. Б. за зборную краіны.
Балея
назоўнік | жаночы род
Вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны. Паласкаць бялізну ў балеі. || памяншальная форма: балейка. || прыметнік: балейны.
Балід
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі яркі метэор. || прыметнік: балідны.
2009–2019. Беларусь, Менск.