РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 140
Баль
назоўнік | мужчынскі род
1. Вечар з танцамі і забавамі. Выпускны б.

2. Вялікі званы абед.

3. пераноснае значэнне: Нястомны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны; пагардлівае). Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі. || прыметнік: бальны. Бальныя танцы.
Бальзакаўскі
прыметнік
Бальзакаўскі ўзрост — узрост жанчыны ад 30 да 40 год [ад імя французскага пісьменніка Бальзака, які ў сваіх раманах апісваў гераінь пераважна ва ўзросце 30—40 год].
Бальзам
назоўнік | мужчынскі род
1. Густое духмянае рэчыва, у саставе якога раствораны ў эфірным масле смолы і іншыя кампаненты, а таксама пахучая настойка на лекавых травах. Піхтавы б. Б. здабываюць з кедравай жывіцы.

2. пераноснае значэнне: Тое, што прыносіць суцяшэнне, заспакаенне. Б. гаючы. || прыметнік: бальзамічны і бальзамны. Бальзамных кедры.
Бальзамаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і бальзаміраваць. || закончанае трыванне: забальзамаваць і набальзамаваць. || назоўнік: бальзамаванне.
Бальзаміна (бальзамін)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Садовая і пакаёвая расліна з яркімі ружовымі кветкамі. Радуе вока б. || прыметнік: бальзамінавы.
Бальзаміраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Насычаць труп спецыяльнымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення і захаваць на доўгі час. || закончанае трыванне: забальзаміраваць і набальзаміраваць. || назоўнік: бальзаміраванне.
Бальнеалогія
назоўнік | жаночы род
Галіна медыцыны, якая вывучае лячэбнае скарыстанне і ўздзеянне мінеральных вод і гразей. || прыметнік: бальнеалагічны.
Бальніца
назоўнік | жаночы род
Медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння хворых. || прыметнік: бальнічны. Бальнічнае адзенне. Б. ліст (дакумент аб часовай непрацаздольнасці).
Бальшавізм
назоўнік | мужчынскі род
Плынь у рабочым руху, якая ўзнікла ў Расіі ў пачатку 20 ст. і заснавана на марксісцкай тэорыі, развітай затым партыяй бальшавікоў. || прыметнік: бальшавіцкі.
Бальшавік
назоўнік | мужчынскі род
Член бальшавіцкай партыі. || жаночы род: бальшавічка. || прыметнік: бальшавіцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.