РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 140
Бандарны
прыметнік
Які адносіцца да вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.). Бандарная майстэрня.
Бандарыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Займацца вырабам драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.). || назоўнік: бондарства.
Бандзюга (бандзюк)
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | зневажальнае
Тое, што і бандыт.
Бандура
назоўнік | жаночы род
1. Украінскі народны шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

2. пераноснае значэнне: Пра вялікі грувасткі прадмет (размоўнае). || прыметнік: бандурны.
Бандурыст
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на бандуры. || жаночы род: бандурыстка. Трыо бандурыстак.
Бандыт
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік 6анды узброены разбойнік. Мацёры б. || жаночы род: бандытка. || прыметнік: бацдыцкі. Бандыцкая куля.
Бандытызм
назоўнік | мужчынскі род
Злачынная дзейнасць бацдытаў; разбой, грабеж, рабаванне.
Бандэроль
назоўнік | жаночы род
1. Шырокая папяровая абгортка для паштовых перасылак.

2. Паштовае адпраўленне ў папяровай абгортцы. Заказная бандэроль.

3. Ярлык на тавары, які сведчыць аб уплаце пошліны за яго (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: бандэрольны.
Банк
назоўнік | мужчынскі род
1. У картачнай гульні: грошы, якія пастаўлены на кон. Сарваць б.

2. Азартная картачная гульня.
Банк
назоўнік | мужчынскі род
Фонд якіх-н. даных, што захоўваюцца для інфармацыйных і іншых мэт. Б. даных. Б. ведаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.