РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 140
Банк
назоўнік | мужчынскі род
Буйная крэдытная ўстанова. Нацыянальны б. Беларусі. || прыметнік: банкаўскі і банкавы. Банкаўскі служачы. Банкавы перавод.
Банка
У выразе: лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.
Банка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Падводная водмель.
Банка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.
Банкет
назоўнік | мужчынскі род
Урачысты абед ці вячэра. Б. у гонар 50-годдзя інстытута. || прыметнік: банкетны. Банкетная зала.
Банкетка
назоўнік | жаночы род
Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем.
Банкір
назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік або буйны акцыянер банка1. || прыметнік: банкірскі.
Банкноты
назоўнік | мужчынскі род
Беспрацэнтны крэдытны білет, які выпускаецца банкам і замяняе ў абароце грошы. || прыметнік: банкнотны. Банкнотное абарачзнне.
Банкрут
назоўнік | мужчынскі род
1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

2. пераноснае значэнне: Той, хто пацярпеў поўную няўдачу, крах у ажыццяўленні чаго-н. Моральны б. || прыметнік: банкруцкі.
Банкруцтва
назоўнік | ніякі род
1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка. Б. фірмы.

2. пераноснае значэнне: Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-н. Поўнае б.
2009–2019. Беларусь, Менск.