РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 140
Бадмінтаніст
назоўнік | мужчынскі род
Ігрок у бадмінтон. || жаночы род: бадмінтакістка. || прыметнік: бадмінтанісцкі.
Бадмінтон
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца валан цераз сетку ад аднаго іграка да другога, а таксама адпаведны від спорту. || прыметнік: бадмінтонны.
Бадыліна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і бадыль.
Бадыллё
назоўнік | зборны | ніякі род
Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых траў.
Бадыль
назоўнік | мужчынскі род
Звычайна сухое сцябло аднагадовай расліны. Кукурузныя бадылі.
Баец
назоўнік | мужчынскі род
1. Удзельнік баёў; воін. Бясстрашны б.

2. Радавы ваеннаслужачы, салдат. Б. нацыянальнай арміі. || прыметнік: байцоўскі.
Баечнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто расказвае байкі. Слухаць баечніка. || жаночы род: баечніца. || прыметнік: баечны. Баечная мараль.
Баёк
назоўнік | мужчынскі род
1. У агнястрэльнай зброі: завостраны кончык ударніка, які разбівае пры выстрале капсуль.

2. Ударная частка паравога молата.
Бажніца
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Паліца з абразамі.
Бажок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. бог.

2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

3. пераноснае значэнне: чый. Улюбёнец ( іраічны сэнс). Бацькі зрабілі з хлопчыка бажка.
2009–2019. Беларусь, Менск.