РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 126
Такт
назоўнік | мужчынскі род
Пачуццё меры ў паводзінах, далікатнасць. Адсутнасць такту ў паводзінах.
Тактоўны
прыметнік
Які мае такт2, ажыццёўлены з тактам. Т. чалавек. Т. ўчынак. || назоўнік: тактоўнасць.
Тактык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па тактыцы, знаток тактыкі.
Тактыка
назоўнік | жаночы род
1. Майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою; спосабы і прыёмы вядзення бою. Партызаны прытрымліваліся ў баю асобай тактыкі.

2. пераноснае значэнне: Сукупнасць сродкаў і прыёмаў для дасягнення мэты. Тут яна змяніла тактыку сваіх паводзін. || прыметнік: тактычны.
Талака
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ. Раней была пашырана форма ўзаемадапамогі — т.

2. пераноснае значэнне, зборны назоўнік Бязладны натоўп людзей. Студэнты валілі талакой з клуба.
Талакно
назоўнік | ніякі род
Мука з ачышчанага падпражанага аўса і страва з такой мукі на малацэ і масле. || прыметнік: талакняны.
Талакнянка
назоўнік | жаночы род
Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі і чырвонымі ягадамі.
Талачыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Выконваць якую-н. работу талакою (у 1 знач.).

2. Таптаць, мясіць (пасевы, траву). Т. пасевы. || закончанае трыванне: сталачыць.
Таленавіты
прыметнік
1. Які мае талент (у 1 знач.). Т. матэматык. Таленавітая артыстка.

2. Уласцівы таленту (у 2 знач.). Таленавітае выкананне твора. || назоўнік: таленавітасць.
Талент
назоўнік | мужчынскі род
1. Надзвычайныя прыродныя здольнасці. Пісьменніцкі т.

2. Чалавек з вялікімі здольнасцямі. Маладыя таленты.
2009–2019. Беларусь, Менск.