РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 126
Тармасіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тузаць, торгаць. Т. за рукаў. || назоўнік: тармашэнне.
Тарокацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Доўга дамаўляцца, спрачацца аб чым-н. Пакуль мы тарокаліся, цягнік пайшоў. || назоўнік: тароканне.
Тарокі
назоўнік | спецыяльны тэрмін
Рамяні каля задняй лукі сядла для прывязвання каго-, чаго-н.
Таропкі
прыметнік
Схільны спяшацца; хуткі, паспешны. Т. чалавек. Т. крокі. || назоўнік: таропкасць.
Тарос
назоўнік | мужчынскі род
Ледзяная глыба, якая ўтвараецца пры сцісканні льдоў у паўночных морах і рэках. || прыметнік: таросавы. Таросавыя заторы.
Таросісты
прыметнік
Які складаецца з таросаў; багаты таросамі. Т. лёд. || назоўнік: таросістасць.
Тарочыць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Прывязваць тарокамі (да сядла).
Тарпа (торп)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Вялікая сцірта снапоў, саломы або сена, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам.
Тарпавальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто ўкладвае торпы. || жаночы род: тарпавальшчыца.
Тарпаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Складаць у торпы. Т. жыта. || назоўнік: тарпаванне.
2009–2020. Беларусь, Менск.