РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 126
Такаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Падтакваць каму-н., часта ўжываць слова «так». || назоўнік: таканне.
Такелаж
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Сукупнасць усіх снасцей судна.

2. Сукупнасць прыстасаванняў (тросаў, ланцугоў і пад.) для пад'ёму і перамяшчэння грузаў. Т. пад'ёмнага крана. || прыметнік: такелажны. Такелажнае абсталяванне. Такелажныя работы.
Такелажнік
назоўнік | мужчынскі род
Такелажны рабочы; спецыяліст па такелажных работах.
Такі
прыметнік | займеннік
1. указальны. Менавіта гэты, падобны да гэтага або да таго, пра які гаварылася раней ці гаворыцца далей. Такая цёплая зіма ў нас ўпершыню. Т. падручнік нам і патрэбны.

2. Ужыв. для ўзмацнення ступені якасці, уласцівасці. Ён т. прыгожы. Т. звонкі голас. З. такое, -ога: Нешта, што звяртае на сябе ўвагу: смешнае, незвычайнае, страшнае і пад. Што я т. сказаў?
Такі
часціца | размоўнае
Усё ж, аднак. Ён такі прыйшоў.
Такі-сякі
займеннік | размоўнае
Ужыв. як жартоўнае лаянкавае слова ў значэнні: нягодны, нікчэмны, нядобры. Ах ты, такі-сякі!
Такі-та
займеннік
1. займеннік: неазнач. Ужыв. замест дакладнай назвы асобы, прыкметы, не названых па той ці іншай прычыне. Трэба адзначыць, што на сходзе адсутнічалі такія-та.

2. часціца: Ужыв. для выражэння дакору, іроніі і пад. (размоўнае). Рубель згубіў. Такая-та бяда.
Такоўскі
прыметнік | размоўнае
Які не заслугоўвае ўвагі, пахвалы або адабрэння. Не на такоўскага напаў (не на такога прастака).
Такса
назоўнік | жаночы род
Устаноўленая расцэнка тавараў або норма аплаты чаго-н. Атрымаў плату па таксе.
Такса
назоўнік | жаночы род
Невялікі пакаёвы або паляўнічы сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам.
2009–2019. Беларусь, Менск.