РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Учотчык
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая вядзе ўлік чаго-н. У. палявой брыгады. || жаночы род: учотчыца.
Учубкі
прыслоўе
Узяцца ўчубкі (размоўнае) — 1) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер'е; 2) пачаць бурна спрачацца з кім-н. З-за дробязі, а ў. ўзяліся.
Учуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Успрыняць слыхам, пачуць. У. далёкую гамонку.

2. Улавіць, зразумець тое, што гавораць. Прабач, я не ўсё ўчуў, што ты сказаў.

3. Улавіць нюхам, чуццём. Звер учуў небяспеку. У. добразычлівасць у голасе.
Учынак
назоўнік | мужчынскі род
Дзеянне, учыненае кім-н., тое, што здзейснена кім-н. Смелы ў.
Учыніцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Здарыцца, адбыцца. Што там такое ўчынілася, што быў крык? || незакончанае трыванне: учыняцца.
Учыняць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і чыніць (у 1 знач.).
Учытацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Чытаючы, унікнуць. У. ў незразумелы тэкст. || незакончанае трыванне: учытвацца.
Учэпісты
прыметнік
1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго-, што-н. Учэпістыя кіпцюры. У. погляд (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Які добра запамінае што-н. (пра памяць, розум). Учэпістая памяць.

3. пераноснае значэнне: Вельмі ўпарты, які настойліва дабіваецца сваёй мэты. У. чалавек. Учэпіста (прыслоўе) трымацца за свае погляды. || назоўнік: учэпістасць.
Ушанаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. ушанаваць.

2. Урачыстасці ў гонар юбіляра і пад. У. ветэранаў працы.
Ушанаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выказаць пашану, павагу каму-, чаму-н. У. чыю-н. памяць. У. сваёй прысутнасцю. У. памяць мінутным маўчаннем.

2. Урачыста павіншаваць у сувязі з чым-н. У. юбіляра. || незакончанае трыванне: ушаноўваць. || назоўнік: ушаноўванне. || назоўнік: ушанаванне. Ваенныя ўшанаванні.
2009–2022. Беларусь, Менск.