РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 120
Угневаны
прыметнік
Якога ўвялі ў гнеў, які выяўляе гнеў. У. сусед. У. голас. || назоўнік: угневанасць.
Угневацца (угнявіцца)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Увайсці ў вялікі гнеў, раззлавацца.
Угняздзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Звіць сабе гняздо дзе-н. (пра птушак).

2. Зручна размясціцца, асталявацца дзе-н., звычайна на невялікай прасторы (размоўнае). У. на печы.

3. пераноснае значэнне: Моцна ўкараніцца дзе-н., у чым-н. (пра абстрактныя паняцці). Угняздзілася такая думка.
Угоддзе
назоўнік | ніякі род
Месца, тэрыторыя як аб'ект сельскагаспадарчага прызначэння (поле, лес, возера і пад.). Сенакосныя ўгоддзі. Лясныя ўгоддзі.
Угодкі
назоўнік | устарэлае
Гадавіна звычайна з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.
Угодлівы
прыметнік
Празмерна паслужлівы, ліслівы, дагодлівы. У. чалавек. || назоўнік: угодлівасць.
Угоднік
назоўнік | мужчынскі род
1. Угодлівы чалавек (размоўнае).

2. У рэлігійным уяўленні: святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём. || жаночы род: угодніца.
Угодніцтва
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Рабалепналіслівае імкненне дагадзіць каму-н. Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.
Угоднічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Весці сябе ўгодліва. У. перад начальнікам.
Уголас
прыслоўе
1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна. Чытаць у.

2. пераноснае значэнне: Адкрыта, на людзях. Заявіць пра што-н. у.
2009–2019. Беларусь, Менск.