РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 120
Удастоіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. (кніжнае). У прэміі.

2. Атрымаць што-н. як знак чыёй-н. увагі. У. пахвалы. || незакончанае трыванне: удастойвацца.
Удастоіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Узнагародзіць, прызнаць дастойным (кніжнае). У. урадавай узнагароды. Дзеяч, удастоены ганаровага звання.

2. Аказаць каму-н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад. У позіркам. Не ўдастоіць адказам. || незакончанае трыванне: удастойваць.
Удаў
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая драпежная неядавітая змяя трапічных і субтрапічных краін. || прыметнік: удававы. Сямейства ўдававых (назоўнік).
Удаўжкі
прыслоўе
У даўжыню. Лес цягнуўся на некалькі кіламетраў у.
Удаўство
назоўнік | ніякі род
Бясшлюбны стан удавы, удаўца.
Удацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.). Справа ўдалася. Ураджай удаўся. Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; размоўнае).

2. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца. Удалося дастаць рэдкую кнігу. Не ўдалося з'ездзіць.

3. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н. Сын удаўся ў бацьку. || незакончанае трыванне: удавацца.
Удацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н. Бераг удаўся ў мора.

2. пераноснае значэнне: Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; размоўнае). У ў фантазію. || незакончанае трыванне: удавацца.
Удаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Выдаць, выкрыць каго-н. || незакончанае трыванне: удаваць.
Удача
назоўнік | жаночы род
Поспех, патрэбны або жаданы зыход справы. Нечаканая ў. Пажадаць удачы. Ну і ў.! (таксама пераноснае значэнне: такі ўжо ўрадзіўся, няўдаліца; размоўнае іранічны сэнс).
Удачарыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прыняць у сям'ю (дзяўчынку) на правах роднай дачкі. || незакончанае трыванне: удачараць. || назоўнік: удачарэнне.
2009–2019. Беларусь, Менск.