РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 120
Ужывальны
прыметнік
Які часта, шырока ўжываецца, агульнапрыняты. Ужывальнае слова. || назоўнік: ужывальнасць.
Ужываны
прыметнік
Які ўжо быў ва ўжытку. Ужыванае адзенне.
Ужывацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць ва ўжыванні, ужывальным. || назоўнік: ужыванне і ужытак. Увайсці ва ўжыванне (ва ўжытак). Выйсці з ужывання (ужытку).
Ужывіць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Змясціць унутр жывога арганізма часова ці для прыжыўлення. || незакончанае трыванне: ужыўляць.
Ужыўчывы
прыметнік
Які ўмее ўжывацца (гл. ужыцца ў 1 знач.), ладзіць з другімі або ўласцівы такому чалавеку. У. чалавек. У. характар. || назоўнік: ужыўчывасць.
Ужыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Наладзіць згоднае жыццё з кім-н. Не ўжыўся з суседзямі.

2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах. Не ў. на чужыне.

3. Унікшы, асвоіцца з чым-н. У. ў ролю (пра акцёра). || незакончанае трыванне: ужывацца. Як можа ў адньш чалавеку ў. нянавісць і любоў? (пераноснае значэнне).
Ужыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Змагчы жыць, пражыць дзе-н., з кін-н., ужыцца. Там ніхто не ўжыве.
Ужыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выкарыстаць, прымяніць што-н. для чаго-н. У. новы метал. У. незразумелае слова. У. што-н. у ежу. У. свае веды. || незакончанае трыванне: ужываць. || назоўнік: ужыванне і ужытак. Рэчы хатняга ўжытку.
Уз
прыстаўка
1. Ужыв. пры ўтварэнні дзясловаў і абазначае: 1) накіраванасць руху ўверх, напр. узляцець; 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр. узвіхрыцца, узрасці; 3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр. узбоўтаць, уз'есціся. ІІ. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр. узлесак, узмор'е, узбоч, уздоўж.
Уз'есціся
дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | закончанае трыванне
Неўзлюбіўшы, раззлаваўшыся або раздражніўшыся, пачаць папракаць, вінаваціць, лаяць каго-н. У. на нявестку. || незакончанае трыванне: уз'ядацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.