РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 120
Увезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Везучы, даставіць куды-н., унутр чаго-н. У тавары з-за мяжы. || незакончанае трыванне: увозіць. || назоўнік: увоз. || прыметнік: увазны. Увазная пошліна.
Увекавечыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць навекі памятным, праславіць. У падзеі ў творах мастацтва.

2. Зрабіць нязменным, устойлівым, даўгавечным. || незакончанае трыванне: увекавечваць. || назоўнік: увекавечанне.
Увенчваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ушаноўваць вянком, лаўрамі. У. чэмпіёна лаўровым вянком.

2. Тое, што і вянчаць (у 2 знач.). || закончанае трыванне: увянчаць. || назоўнік: увенчванне.
Увераваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
Канчаткова паверыць у што-н. У у поспех.
Уверадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаміць працай або пакалечыць, параніць. У руку.
Уверсе
прыслоўе
У верхняй частцы, у вышыні. У над дзвярыма была вялікая шчыліна.
Уверх
прыслоўе
1. У вышыню, увысь; у напрамку да верхняй часткі чаго-н. Полымя ўзвіваецца ў. Сцежка вяла ў., на ўзгорак.

2. Унутраным бокам наверх ці ніжняй часткай прадмета ўгору. Вывернуць кажух у. шэрсцю. На беразе ляжала лодка ў. дном.

3. У напрамку да вытоку ракі, супраць цячэння. У па Дняпры.Уверх дном (размоўнае) — не так, як трэба (пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку).
Уверцюра
назоўнік | жаночы род
1. Музычны ўступ да оперы, балета, драмы і пад. Оперная у.

2. Музычны твор, які складаецца з адной часткі і адносіцца да праграмнай музыкі. || прыметнік: уверцюрны.
Увесну
прыслоўе | размоўнае
Вясной.
Увесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н. У войскі ў горад. У. карову ў хлеў.

2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н. У глюкозу. З. кагошто ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным. У ў бой новыя сілы. У. канал у эксплуатацыю. У. мяч у гульню. 4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н. У ў выдаткі. У. ў грэх. 5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць. У ў свае планы. 6. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н. У самаабслугоўванне. У. надзвычайнае становішча. || незакончанае трыванне: уводзіць. || назоўнік: увядзенне і увод.
2009–2019. Беларусь, Менск.