РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 56
Фантаст
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які любіць аддавацца фантазіі (у 2 знач.), фантазёр.

2. Пісьменнік, што працуе ў галіне фантастыкі (у 3 знач.). || жаночы род: фантастка.
Фантастыка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што заснавана на творчым уяўленні, на фантазіі. Ф. народных паданняў.

2. Што-н. нерэальнае, немагчымае. Асушыць такое балота! Гэта ж ф.!

3. зборны назоўнік: Літаратурныя творы, у якіх апісваюцца выдуманыя, звышнатуральныя падзеі. Навуковая ф. || прыметнік: фантастычны. Ф. раман. Фантастычная літаратура.
Фантастычны
прыметнік
1. гл. фантастыка.

2. Падобны на фантазію (у 2 знач.); казачны, чароўны, звышнатуральны. Ф. прывід. Ф. пейзаж. Фантастычнае святло.

3. Зусім неверагодны, непраўдападобны. Фантастычная задума. Гэты чалавек фантастычна (прыслоўе) таленавіты. || назоўнік: фантастычнсць.
Фантом
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Прывід, здань. Таямнічы ф.
Фанфара
назоўнік | жаночы род
1. Медны духавы музычны інструмент, які мае выгляд падоўжанай трубы. Пад гукі фанфар (таксама пераноснае значэнне: вельмі ўрачыста).

2. Музычная фраза, кароткі сігнал урачыстага характару, які выконваецца на такім інструменце. || прыметнік: фанфарны.
Фанфарон
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Выхваляка, хвалько, чалавек, які выстаўляе напаказ свае ўяўныя якасці. || прыметнік: фанфаронскі.
Фанфаронства
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Паводзіны фанфарона, пахвальба.
Фанфарыст
назоўнік | мужчынскі род
Трубач, які іграе на фанфары.
Фара
назоўнік | жаночы род
Ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, лакаматыве, матацыкле і пад. для асвятлення шляху. Пярэднія фары. || прыметнік: фарны.
Фараон
назоўнік | мужчынскі род
Тытул старажытнаегіпецкіх цароў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул. || прыметнік: фараонаўскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.