РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 56
Фарба
назоўнік | жаночы род
1. Рэчыва, што надае той ці іншы колер прадметам, якія яно пакрывае або насычае. Ф. на ацэтоне.

2. множны лік: Каларыт, колер, тон (на карціне, у прыродзе і інш., а таксама пераноснае значэнне). Фарбы асенняй прыроды. Абмаляваць падзеі яркімі фарбамі. 4. адзіночны лік: Тое, што і румянец. Твар меў штучную фарбу. || прыметнік: фарбавы.
Фарбавальнік
назоўнік | мужчынскі род
Рэчыва, якое выкарыстоўваецца для фарбавання. Натуральныя фарбавальнікі.
Фарбавальня
назоўнік | жаночы род
Майстэрня або цэх, дзе фарбуюць тканіны.
Фарбавальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, спецыяліст па фарбавальнай справе. || жаночы род: фарбавальшчыца.
Фарбавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрывацца, насычацца фарбай. Сцены добра фарбуюцца.

2. Пэцкаць сабой (пра што-н. нетрывала афарбаванае, пра свежую фарбу). Дзверы яшчэ фарбуюцца.

3. Падмалёўваць губы, твар, валасы (размоўнае). || закончанае трыванне: пафарбавацца, выфарбавацца, афарбавацца і нафарбавацца.
Фарбаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрываць або насычаць фарбай. Ф. сцены.

2. Пра нетрывала, няякасна або нядаўна афарбаваныя рэчы; пэцкаць (размоўнае). || закончанае трыванне: пафарбаваць, афарбаваць і выфарбаваць. || назоўнік: фарбаванне і пафарбоўка. || прыметнік: фарбавальны.
Фарватэр
назоўнік | мужчынскі род
Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў, вызначаны сігнальнымі знакамі. Марскі ф. Яго творчасць знаходзіцца ў фарватары сусветнай паэзіі (пераноснае значэнне: у асноўнай лініі, кірунку дзейнасці; кніжнае). || прыметнік: фарватэрны.
Фарма
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ўжыв. са знач.: 1) які мае адносіны да формы (у 1 знач.), напр. фармазмена; 2) які мае адносіны да формы (у 7 знач.), напр. фарматворчасць; 3) фармавы (у 2 знач.), напр. фармапласт; 4) фармовачны, напр. фармацэх.
Фармаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Апрацоўваючы, штампуючы, прыдаваць чаму-н. якую-н. форму. Ф. цэглу. || закончанае трыванне: адфармаваць і сфармаваць. || назоўнік: фармаванне і фармоўка. || прыметнік: фармовачны.
Фармавы
прыметнік
1. гл. форма.

2. Прыгодны для адліўкі вырабаў у форме (у 5 знач.; спецыяльны тэрмін). Фармавая сумесь.

3. Зроблены ў форме (у 5 знач.). Ф. хлеб.
2009–2019. Беларусь, Менск.