РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 56
Фатальны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Быццам прызначаны лёсам; непазбежны, наканаваны. Ф. збег акалічнасцей. Фатальнае супадзенне. || назоўнік: фатальнасць.
Фатаўскі
прыметнік
Уласцівы фату. Фатаўскія манеры.
Фатаўство
назоўнік | ніякі род
Паводзіны фата.
Фатограф
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па фатаграфіі.
Фауна
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць усіх відаў пэўнай мясцовасці ці геалагічнага перыяду. Ф. Белавежскай пушчы.
Фацэт
назоўнік | мужчынскі род
Камічны, забаўны чалавек; пра некага малазнаёмага, пра каго-н. наогул.
Фацэтны
прыметнік | размоўнае
Камічны, забаўны. || назоўнік: фацэтнасць.
Фашызм
назоўнік | мужчынскі род
Ідэалогія ваяўнічага шавінізму і расізму, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі, устанаўлення рэжыму жорсткай рэакцыі і развязвання захопніцкіх войнаў. || прыметнік: фашысцкі. Ф. рэжым.
Фашына
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог па болоце. || прыметнік: фашынны.
Фашыст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік фашызму, член фашысцкай партыі. || жаночы род: фашыстка. || прыметнік: фашысцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.