РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 56
Фальц
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Месца згібу аддрукаванага аркуша пры фальцаванні.

2. Згіб на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.

3. Тое, што і паз.
Фальцаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
1. Згінаць (аддрукаваны аркуш) пэўным чынам. Ф. кнігу.

2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (металічныя лісты). || закончанае трыванне: сфальцаваць. || назоўнік: фальцаванне і фальцоўка. || прыметнік: фальцовачны і фальцавальны. Фальцовачнае шво. Фальцавальны цэх.
Фальцоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца фальцоўкай. || жаночы род: фальцоўшчыца.
Фальцэт
назоўнік | мужчынскі род
Пра спеў: вельмі высокі гук голасу, які патрабуе асобага прыёму выканання, а таксама сама такая манера спеву. || прыметнік: фальцэтны.
Фальш
назоўнік | мужчынскі род
1. Падман, ашуканства, а таксама падробка. Купіла не залатую рэч, а ф.

2. Адсутнасць натуральнасці, няшчырасць, неадпаведнасць праўдзе. У гутарцы чуўся ф. Штучнасць і ф. рамана (неадпаведнасць мастацкай праўдзе).

3. Пра спеў: недакладнасць у выкананні, скажэнне.

4. Падман, ашуканства. Ф. у гульні ў карты.
Фальшываманетчык
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца вырабам фальшывых грошай. || жаночы род: фальшываманетчыца.
Фальшывіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, прытварацца.

2. Пець не ў тон, утвараць фальшывыя гукі. || закончанае трыванне: сфальшывіць.
Фальшывы
прыметнік
1. Які мае ў сабе фальш, уводзіць у зман; несапраўдны, падроблены. Фальшывая даведка.

2. Які не адпавядае сапраўднасці, ісціне; памылковы, няверны. Фальшывая нота (не ў тон).

3. Прытворны, няшчыры, крывадушны. Фальшывае спачуванне. Фальшывыя людзі (з прытворнымі, няшчырымі паводзінамі). || назоўнік: фальшывасць.
Фальшыўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Фальшывы дакумент.
Фамілія
назоўнік | жаночы род
1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка. Радавітая ф.

2. Сям'я, члены сям'і (устарэлае). || прыметнік: фамільны. Ф. дом Міцкевічаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.