РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 49
Хамуціна
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Мяккі лямцавы валік, які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб не націралі шыю каню.
Хамяк
назоўнік | мужчынскі род
Грызун сямейства мышыных, шкоднік палявых і агародных культур. || прыметнік: хамячыны.
Хан
назоўнік | мужчынскі род
Тытул манарха, феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў, а таксама асоба, якая мае гзты тытул. || прыметнік: ханскі.
Хана
нескланяльнае | размоўнае | жартаўлівае | выказнік
Канец, смерць. Цяпер яму х.!
Хандра
назоўнік | жаночы род
Маркотны, сумны настрой, туга.
Хандрыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Знаходзіцца ў стане хандры; сумаваць, тужыць. Х. ад адзіноты.
Ханжа
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек, крывадушнік.
Ханжаскі
прыметнік
Уласцівы ханжы; крывадушны. Ханжаскія паводзіны.
Ханжаства
назоўнік | ніякі род
Паводзіны, уласцівыя ханжы; крывадушнасць.
Ханства
назоўнік | жаночы род
Дзяржава, якой правіць хан.
2009–2019. Беларусь, Менск.