РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 49
Харч
назоўнік | мужчынскі род
1. звычайна Тое, што спажываць, чым жывяцца, ежа. Мясны х. Нешта ж ты змізарнеў на гарадскіх харчах.

2. Корм для жывёлы. Нарыхтаваць харчу жывёле на зіму.

3. пераноснае значэнне: Тое, што з'яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў. Даць х. для роздуму. На харчах святога Антонія (размоўнае жартаўлівае) — недаядаючы, галадаючы. || прыметнік: харчовы.
Харчавальны
прыметнік
Прызначаны для харчавання. Х. пункт.
Харчаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. харчавацца, -ць.

2. Паступленне і засваенне пажыўных рэчываў, неабходных дая жыццядзейнасці жывога арганізма.

3. Тое, чым хто-н. харчуецца; характар, якасць ежы. Дыетычнае х.

4. Прыпасы прадуктаў. Сяляне дзяліліся з партызанамі харчаваннем.Грамадскае харчаванне — сістэма забеспячэння насельніцтва харчаваннем праз сталовыя, рэстараны, закусачныя.
Харчавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы; есці; карміцца. Х. гароднінай. Заяц харчуецца капустай.

2. Сталавацца дзе-н. Х. ў сталовай. || назоўнік: харчаванне.
Харчаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Даваць, дастаўляць каму-н. ежу; карміць. Х. усю сям'ю. || назоўнік: харчаванне.
Харчавік
назоўнік | мужчынскі род
Работнік харчовай прамысловасці.
Харчблок
назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Прадпрыемства грамадскага харчавання.
Харчо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.
Харчэўня
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Сталовая, закусачная, шынок з таннымі і простымі стравамі.
Харыст
назоўнік | мужчынскі род
Спявак, артыст хору. || жаночы род: харыстка.
2009–2019. Беларусь, Менск.