РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 49
Харыус
назоўнік | мужчынскі род
Прэснаводная рыба сямейства ласосяў.
Харэаграфія
назоўнік | жаночы род
Мастацтва танца, а таксама пастаноўка балетных танцаў. || прыметнік: харэаграфічны.
Харэй
назоўнік | мужчынскі род
Двухскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе. || прыметнік: харэічны.
Харэй
назоўнік | мужчынскі род
Доўгі шост для кіравання запрэжкамі аленяў або сабак.
Харэограф
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па харэаграфіі.
Хата
назоўнік | жаночы род
1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

2. Унутраная частка такой пабудовы. Х. была чыста прыбрана. За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з народнай творчасці).

3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям'я. Пасёлак у дваццаць хат. || памяншальная форма: хатка.
Хатні
прыметнік
1. Які адносіцца да хаты (у 1 знач.). Хатнія дзверы. Хатнія рэчы. Хатняя работа.

2. Прыватны, сямейны. Х. настаўнік.

3. Просты, свойскі.

4. Прыручаны, не дзікі. Хатнія жывёлы і птушкі.

5. хатнія: Члены сям'і (размоўнае). Атрымаў ліст ад сваіх хатніх.
Хатнік
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хаты-чытальні.
Хатуль
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за плячамі.
Хаўкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Хапаць паветра раскрытым ротам; цяжка дыхаць. Хворы ледзь хаўкае.

2. Пазяхаць. || аднакратны дзеяслоў: хаўкнуць. || назоўнік: хаўканне.
2009–2019. Беларусь, Менск.