РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 49
Хаўрус
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.

2. Саюз, садружнасць. Маці была ў хаўрусе з суседкай. || прыметнік: хаўрусны.
Хаўрусаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць ў хаўрусе з кім-н.
Хаўруснік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Саўдзельнік у якой-н. справе, у хаўрусе. || жаночы род: хаўрусніца. || прыметнік: хаўрусніцкі.
Хаўтуры
назоўнік
1. Абрад пахавання нябожчыка. Пайсці ў х.

2. Жалобны стол па нябожчыку. || прыметнік: хаўтурны.
Хаханькі
назоўнік | размоўнае
Жартачкі, смешкі. Табе ўсё х.
Хахуля
назоўнік | жаночы род
Вадзяны звярок атрада насякомаедных з каштоўным футрам бура-шэрага колеру, а таксама футра гэтага звярка. || прыметнік: хахулёвы.
Хаценне
назоўнік | ніякі род
Жаданне. На хаценне ёсць цярпенне (прыказка).
Хацецца
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Адчуваць патрэбу ў чым-н., вельмі жадаць чаго-н. Яму хацелася есці.
Хацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мець жаданне, ахвоту да чаго-н., адчуваць патрэбу ў кім-, чым-н. Х. спаць.

2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца чаго-н. Чаго сабе не хочаш, таго і другому не зыч (прыказка). Хачу, каб не хварэлі дзеці. Хачу, каб людзі жылі мірна.

3. Мець намер зрабіць што-н. Ён хацеў рамантаваць абутак.

4. Ужыв. для абазначэння магчымасці, імавернасці ажыццяўлення чаго-н. (размоўнае). Хочаш — гуляй, а хочаш — спі.

5. З адноснымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварае спалучэнні са значэннем азначальнасці: кожны, усякі (прадмет, месца, час і пад.). Ён рабіў, што хацеў, хадзіў, куды хацеў.
Хаціна
назоўнік | жаночы род
Убогая, старая хата. || памяншальная форма: хацінка.
2009–2019. Беларусь, Менск.