РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 49
Хвалько
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | нескланяльнае
Той, хто любіць хваліцца.
Хваля
назоўнік | жаночы род
1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады. Хвалі залівалі бераг мора.

2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі, а таксама распаўсюджанне гэтага руху. Электрамагнітныя хвалі. Гукавая х.

3. пераноснае значэнне, чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.

4. пераноснае значэнне: Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н. Х. дэманстрацый. Х. мітынгаў. || прыметнік: хвалевы.
Хваля
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову хваля і пішацца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. хвалярэз, хвалямер.
Хваляванне
назоўнік | ніякі род
1. Рух хваль па вадзяной паверхні. Х. мора.

2. пераноснае значэнне: Нервовая ўзбуджанасць, выкліканая адчуваннем трывогі, радасці і пад. Х. доўга не пакідала жанчыну. З. звычайна, пераноснае значэнне Масавае выказванне незадаволення, пратэсту супраць чаго-н. Х. незадаволеных.
Хвалявацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць у хваляванні (у 1 знач.). Мора хвалюецца.

2. пераноснае значэнне: Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане. Х. перад экзаменамі.

3. пераноснае значэнне: Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н. Натоўп хваляваўся. || закончанае трыванне: усхвалявацца.
Хваляваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выклікаць хваляванне (у 1 знач.). Моцны вецер хваляваў мора.

2. пераноснае значэнне: Прыводзіць у хваляванне (у 2 знач.). Яго хваляваў лёс дзяцей.

3. пераноснае значэнне: Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (да 3 знач.; устарэлае). Х. народ. || закончанае трыванне: усхваляваць.
Хвалявод
назоўнік | мужчынскі род
Устройства ў выглядзе канала, трубы і пад. для распаўсюджвання тых ці іншых хваль (гукавых, электрамагнітных, радыёхваль і інш.). || прыметнік: хваляводны.
Хвалялом
назоўнік | мужчынскі род
Гідратэхнічнае збудаванне (дамба і пад.) для загароджвання рэйда, гавані, падыходу да марскога канала, берагавых участкаў ад дзеяння хваль. || прыметнік: хваляломны.
Хвалямер
назоўнік | мужчынскі род
1. У радыётэхніцы: прыбор для вымярэння даўжыні электрамагнітных хваль або частаты электрамагнітных ваганняў.

2. У марской справе: прыбор для вызначэння вышыні, даўжыні і перыяду, а таксама хуткасці і напрамку распаўсюджання марскіх хваль. || прыметнік: хвалямерны.
Хвалярэз
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і хвалялом. || прыметнік: хвалярэзны.
2009–2019. Беларусь, Менск.