РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 49
Хаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць. Х. грошы.

2. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі. Х. параненых партызан.

3. пераноснае значэнне: Не выяўляць адкрыта. Х. свае думкі. Х. усмешку.

4. Засланяць сабой, рабіць нябачным. Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.

5. Трымаць што-н. у пэўным месцы. Х. рукі ў кішэнях.

6. Змяшчаць, утрымліваць у сабе. Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.

7. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць. Х. яблыкі на зіму.

8. Берагчы, як скарб, трымаць у памяці. Х. у памяці мінулае. || закончанае трыванне: схаваць. || назоўнік: хаванне.
Хаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аддаваць зямлі, закопваць нябожчыка або крэміраваць яго і ўстанаўліваць урну з прахам дзе-н.

2. пераноснае значэнне: Лічачы аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць. Х. свае мары. || закончанае трыванне: пахаваць. || назоўнік: пахаванне. || назоўнік: хаванне.
Хада
назоўнік | жаночы род
1. Перамяшчэнне на нагах. Стаміцца ад доўгай хады.

2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць, паходка. Лёгкая х.

3. пераноснае значэнне: Цячэнне, развіццё чаго-н., ход. Х. падзей.
Хадавы
прыметнік
1. гл. ход.

2. Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі. Х. транспарт.

3. Не замацаваны ў пастаянным становішчы, рухомы (спецыяльны тэрмін). Х. вал.

4. Які мае вялікі попыт; які знаходзіцца ў шырокім ужытку. Х. тавар. Хадавая тэма.

5. Які многа дзе бываў, ведае справу; лоўкі, растаропны (размоўнае). Хадавая жанчына.

6. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным напрамку. Хадавая рыба.
Хадайнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто хацайнічае за каго-н. (размоўнае).

2. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах (устарэлае). || жаночы род: хадайніца.
Хадайніцтва
назоўнік | ніякі род
Афіцыйная просьба ў пісьмовай або вуснай форме. Адказаць у хадатайніцтве.
Хадайнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выступаць з хадатайніцтвам. || закончанае трыванне: пахадайнічаць. || назоўнік: хадайнічанне.
Хадакі
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Боты, у якіх адрэзаны халявы. Уссунуць хадакі на ногі.
Хаджалы
прыметнік | размоўнае
1. Які многа бываў дзе-н.; бывалы.

2. Пра каня: які хадзіў у запрэжцы.
Хадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл). Дзіця рана пачало х.

2. Тое, што і ісці, але абазначае рух, які паўтараецца ці адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Х. па садзе. Х. па вёсках. Х. у ягады. Х. у школу. Х. каралём. Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень. Ходзяць хмары, а дажджу няма. Ходзяць чуткі па свеце. Старасць ходзіць асцярожна і абачліва глядзіць (з народнай творчасці).

3. Перадавацца, пераходзіць ад ацнаго да другога. Кніжка хадзіла па ўсяму інстытуту. Ходзіць грып.

4. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок. Падлога ходзіць пад нагамі.

5. Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад. Так сапе, аж грудзі ходзяць.

6. Укісаючы, брадзіць. Цеста ходзіць.

7. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады. Х. за плугам (размоўнае).

8. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н. Х. за хворым. Х. за скацінай.

9. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд. Х. у ботах. Х. без шапкі. 10. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (размоўнае). 1

1. Быць цяжарнай (пра жанчыну) (размоўнае). Х. другім дзіцем. 12. Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам. Х. у плузе. Х. пад сядлом. 13. Адпраўляць натуральную патрэбу (размоўнае). Дзіця ходзіць на гаршчок. 14. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (размоўнае). Хадзі сюды.На галаве хадзіць (размоўнае неадабральнае) — дурэць, сваволіць. || закончанае трыванне: схадзіць. || назоўнік: ход, хаджэнне і хадзьба. Ход цягніка. Хаджэнне па справах. Увесь дзень у хадзьбе. Спартыўная хадзьба (від спорту).
2009–2019. Беларусь, Менск.