РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 49
Хадзячы
прыметнік
1. Які можа хадзіць на ўласных нагах. Х. хворы.

2. Шырокавядомы, шырокаўжывальны. Х. выраз.

3. Які з'яўляецца жывым увасабленнем пэўных якасцей (размоўнае). Хадзячая энцыклапедыя.
Хадня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Хада, хаджэнне. Пад поўнач х. заціхла.
Хадовы
прыметнік
Дзелавы, гаспадарлівы; пранырлівы. Х. чалавек.
Хадок
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто ходзіць пехатой. У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем (устарэлае). Сялянскія хадакі.Не хадок хто куды (размоўнае) — пра таго, хто больш не пойдзе, не хоча хадзіць. Я туды больш не х.
Хадулі
назоўнік | жаночы род
1. Шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі. Хадзіць на хадулях.

2. пераноснае значэнне: Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае.

3. пераноснае значэнне: Доўгія ногі (размоўнае). || прыметнік: хадульны.
Хадульны
прыметнік
1. гл. хадулі.

2. Збіты, пазбаўлены арыгінальнасці. Х. выраз. || назоўнік: хадульнасць.
Хадун
назоўнік | мужчынскі род
1. Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху.

2. Прыстасаванне ў выглядзе рамы на колцах, пры дапамозе якога дзяцей вучаць хадзіць (размоўнае).
Хадункі
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што хадун (у 2 знач.).
Хазары
назоўнік | мужчынскі род
Старажытны вандроўны народ, які ўтварыў у 7—10 стст. дзяржаву з тэрыторыяй ад ніжняй Волгі да Каўказа і Паўночнага Прычарнамор'я. || жаночы род: хазарка. || прыметнік: хазарскі.
Хай
часціца
1. Выражае заклік, пажаданне (размоўнае). Х. жыве дружба!

2. Выказвае дапушчэнне. Х. едзе, калі хоча. Х. так!

3. злучнік: Ужыв. у даданых сказах з уступальным значэннем. Х. я памыліўся, але памылку гэту я выправіў.
2009–2019. Беларусь, Менск.