РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 49
Хамаваты
прыметнік
Схільны да хамства, грубы. || назоўнік: хамаватасць.
Хамелеон
назоўнік | мужчынскі род
1. Жывёліна цёплых краін, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад колеру акаляючага асяроддзя.

2. пераноснае значэнне: Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін. || прыметнік: хамелеонавы і хамелеонскі.
Хамець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца хамам, пачынаць весці сябе пахамску. || закончанае трыванне: ахамець.
Хаміць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе груба і бесцырымонна. Х. дарослым. || закончанае трыванне: нахаміць.
Хамса
назоўнік | жаночы род
Дробная марская рыба, якая ўжыв. ў кансерваваным выглядзе; анчоўс. || прыметнік: хамсовы.
Хамскі
прыметнік
Уласцівы хаму, грубы, бесцырымонны. Хамскія адносіны.
Хамства
назоўнік | ніякі род
Хамскія паводзіны, грубасць, нахабнасць, бесцырымоннасць. Трэба выкараняць х.
Хамула
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | грубае
Хам. Маўчаць, хамула!
Хамут
назоўнік | мужчынскі род
1. Частка вупражы ў выглядзе драўлянага каркаса (клешчаў), абкладзенага з унутранага боку мяккім лямцам (хамуцінай), якая надзяваецца каню на шыю. Хто згадзіўся надзець шоры, той надзене і х. (з народнай творчасці).

2. пераноснае значэнне: Абуза, клопаты, паднявольнае становішча (размоўнае). Зняць х. з сябе.

3. Прыстасаванне кальцавой формы для змацоўвання, злучэння чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

4. Грубы, некультурны чалавек, хам (размоўнае грубае). || памяншальная форма: хамуцік. || прыметнік: хамутны.
Хамуцік
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. хамут.

2. Заціскачка ў металарэзным станку, якая перадае вырабу вярчэнне ад патрона (спецыяльны тэрмін).
2009–2019. Беларусь, Менск.