РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 65
Цемра
назоўнік | жаночы род
1. Адсутнасць святла, густы змрок, цемната. Науная ц.

2. пераноснае значэнне: Культурная адсталасць; невуцтва.

3. пераноснае значэнне: Увасабленне зла, пакут, цемрашальства. Перамога святла над цемрай. || прыметнік: цемраны.
Цемрадзь
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і цемра.
Цемрашал
назоўнік | мужчынскі род
Носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі, рэакцыянер. || прыметнік: цемрашальскі.
Цемрашальства
назоўнік | ніякі род
Погляды і паводзіны цемрашалаў, варожасць да прагрэсу і культуры.
Цемя
назоўнік | ніякі род
Верхняя частка галавы, а таксама верх чэрапа паміж лобнымі, патылічнымі і скроневымі касцямі. || памяншальная форма: цемечка. || прыметнік: цемянны.
Цене
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ценю (у 1 знач.), напр. ценелюбівы.
Ценелюбівы
прыметнік
Які любіць расці ў цяні. Ценелюбівыя расліны. || назоўнік: ценелюбівасць.
Цень
назоўнік | мужчынскі род
1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца. Пад дрэвамі быў ц.

2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт. У акне прамільгнуў нечы ц.

3. пераноснае значэнне: Адбітак на твары ўнутранага стану чалавека. Па твары прамільгнуў ц. страху.

4. пераноснае значэнне: Здань, дух. Цені мінулага. Цені продкаў.

5. пераноснае значэнне, чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля. І ценю праўды тут няма.

6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога. Не чалавек, а ц. Кідаць цень на каго-што (размоўнае) — выклікаць падазрэнне да каго-н. Як цень (размоўнае) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.). || прыметнік: ценявы.
Ценя
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «цене...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. ценялюб (ценелюбівая расліна), ценялюбны.
Ценявік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Дзялок ценявой эканомікі.
2009–2019. Беларусь, Менск.