РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 65
Ценявы
прыметнік
1. гл. цень.

2. Які знаходзіцца ў цяні, слаба асветлены. Ц. бок вуліцы.

3. пераноснае значэнне: Адмоўны, неспрыяльны, непажаданы. Ц. бок справы.Ценявая эканоміка — гаспадарча-эканамічная нелегальная дзейнасць або дзейнасць, якая не ўлічваецца, з мэтай незаконнага атрымання даходаў. Ценявы кабінет — група ўплывовых парламентарыяў, якая мае сваю праграму дзейнасці і прэтэндуе ў выпадку перамогі іх партыі на стварэнне новага ўрада.
Цепла
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. цеплавы, напр. цепластанцыя, цеплатраса, цеплаўстойлівасць, цеплаізаляцыя.
Цеплаабмен
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Працэс пераносу цеплаты ад больш нагрэтых цел, асяроддзя і пад. да менш нагрэтых. Ц. у атмасферы. || прыметнік: цеплаабменны.
Цеплаабменнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Апарат перадачы цяпла ад грэючага цела да таго, якое награваецца.
Цеплааддача
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Аддача цяпла нагрэтым целам у акаляючае асяроддзе.

2. У фізіялогіі: вылучэнне цяпла жывёльным арганізмам у працэсе яго жыццядзейнасці.
Цеплаахова
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і цеплаізаляцыя. || прыметнік: цеплаахоўны.
Цеплавоз
назоўнік | мужчынскі род
Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання. || прыметнік: цеплавозны.
Цеплавы
прыметнік
Які мае адносіны да цеплаты (у 1 знач.), заснаваны на дзеянні цеплаты. Цеплавая энергія. Цеплавая электрастанцыя.
Цеплаёмістасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Колькасць цеплаты, якая паглынаецца целам пры наіраванні на 1 °С.
Цеплаёмісты
прыметнік
1. Які валодае вялікай цеплаёмістасцю (спецыяльны тэрмін).

2. Які патрабуе вялікіх затрат цяпла, паліва. Цеплаёмістая вытворчасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.